Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

У КДБ на “бяседу”

04/03/08

Мастоўскага актывіста Руху “За Свабоду” выклікаюць у гарадзенскую абласную ўправу КДБ.

 

Сёння актывісту Алесю Зарэмбюку патэлефанаваў капітан Гродзенскай управы КДБ Алег Жывушка. Ён запрасіў маладога палітыка да сябе на “канструктыўную размову”, а таксама ўдакладніў адрас, на які будзе даслана позва. Арыентаваная дата візіту ва ўправу КДБ – 7 сакавіка.

 

– Я яго ведаю, Алег Жывушка затрымліваў мяне ў 2007 годзе напярэдадні Дня Волі ў маёй кватэры. У тэлефоннай размове капітан КДБ толькі адзначыў, што размова не тычыць крымінальнай справы, я не злачынца. Гэта проста так званая “бяседа”, – паведаміў Алесь Зарэмбюк.


Усе навіны