Дапамога Сяргею Парсюкевічу
Віцебскія актывісты “Руху “За Свабоду” пачалі збор сродкаў, каб падтрымаць сям’ю прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча.
Сяргей Парсюкевіч доўгі час не мог наведваць працу. Адміністрацыя Смаленскага рынку Віцебска, расцаніўшы адсутнасць прадпрымальніка на працоўным месцы як парушэнне правілаў гандлю, увогуле забараніла яго сям’і карыстацца гандлёвым месцам.
Сяргей Парсюкевіч не мог працаваць з-за адбыцця адміністрацыйнага арышту, а таксама па стане здароўя. Падчас адбыцця пакарання ў 15 сутак за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня Сяргей Парсюкевіч быў жорстка збіты супрацоўнікам цэнтра адбыцця пакарянняў Мінска.
Нагадаем, 4 сакавіка, калі Сяргей Парсюкевіч наведаў пракуратуру Маскоўскага раёна Мінска, куды яго выклікалі ў якасці падазраваемага па крымінальнай справе па артыкуле 364 КК. Там яго затрымалі на трое сутак да прыняцця рашэння аб прад’яўленні абвінавачання.
Усе навіны

