Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

На офіс бабруйскіх актывістаў адбыўся напад міліцыі (фота)

06/03/08

5 сакавіка два міліцыянты праніклі ў офіс дэмакратычных актывістаў. Яны ўварваліся ў дом, пасля таго, як гаспадары дазволілі ўвайсці супрацоўніку МНС Сяргею Гаўрыленка, для праверкі стану пажарнай бяспекі.

 

Па словах актывіста Руху “За Свабоду” Алеся Чыгіра, міліцыянты (кіраваў аперацыяй старэйшы лейтэнант Тоўсцік) паводзілі сябе надзвычай нахабна і груба. Яны ніяк не патлумачылі свае дзеянні. Падчас незаконнага вобшуку (ордэр не быў прад’яўлены) яны перакулялі рэчы, скідвалі са сталоў прылады, зламалі ксеракс, лаяліся матам.

 

Гаспадары памяшкання патрабавалі спыніць незаконныя дзеянні міліцыі. У адказ на гэта міліцыянты выклікалі падмогу. Яны выкінулі з дома, а потым збілі актывіста, які спрабаваў здымаць на відэа дзеянні міліцыі. Гвалтоўныя дзеянні былі ўжыты ў адносінах Алеся Чыгіра і Ігара Ходзькі, якія не дазвалялі прайсці міліцыянтам у пакой з аргтэхнікай. У адрас актывістаў і іх родных з вуснаў супрацоўнікаў міліцыі гучалі пагрозы.

 

– Мы ўжо падаем заявы на гвалтоўныя дзеянні міліцыянтаў, якія відавочна былі нецвярозыя, у пракуратуру і на імя начальніка бабруйскай міліцыі. Вінаватыя павінны быць пакараныя. Такога бязмежжа з боку работнікаў органаў унутраных спраў я яшчэ не сустракаў, – кажа Алесь Чыгір.

 

 

 

 

Фота: http://ales-chyhir.livejournal.com 


Усе навіны