Свабоду Парсюкевічу! (дадаліся фота)
У сувязі з незаконным затрыманнем актывіста Руху “За Свабоду” Сяргея Парсюкевіча, грамадскі камітэт у яго абарону распаўсюдзіў зварот да грамадскасці з заклікам праявіць салідарнасць з лідэрам прадпрымальнікаў Віцебска і патрабаваць яго вызвалення.
Заява разасланая ў беларускія сродкі масавай інфармацыі. Пра сітуацыю, якая склалася вакол Сяргея Парсюкевіча, праінфармаваныя таксама амбасады Еўрасаюза і ЗША. Грамадскі камітэт заклікаў замежных дыпламатаў спрыяць вызваленню актывіста прадпрымальнікаў. Сёння ліст па справе Парсюкевіча рыхтуецца да генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча.
– Я цалкам падтрымліваю зварот грамадскага камітэту і безумоўна буду ставіць гэтае пытанне падчас сустрэчаў з еўрапейскімі партнёрамі, – паведаміў лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.
Нагадаем, што сёння ў 13.30 следчым пракуратуры Маскоўскага раёна Мінска Змітром Разанка (Дмитрий Резанко) павінна быць прынятае рашэнне альбо пра вызваленне з-пад варты Сяргея Парсюкевіча, альбо пра прад’яўленне яму абвінавачвання.
Заява тут
Фота, зробленыя ў дзень затрымання Сяргея Парсюкевіча 4 сакавіка:

Следчы пракуратуры Маскоўскага раёна сп. Разанка


Усе навіны

