Актывісты Баранавічаў хочуць святкаваць угодкі БНР у гарвыканкаме
7 сакавіка прадстаўнікі Руху “За Свабоду” разам з актывістамі палітычных партый і грамадскіх арганізацый г.Баранавічы падалі чарговую заяву ў Баранавіцкі гарвыканкам аб святкаванні 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі.
Баранавіцкі гарвыканкам не задаволіў заяву, пададзеную 21 студзеня 2008 года на правядзенне святочных мерапрыемстваў да 90-х угодкаў БНР. Ні адзін з пяці гарадскіх Дамоў культуры не даў дазвол на правядзенне святочнай імпрэзы, спасылаючыся на тое, што гэтыя залі будуць занятыя пад правядзенне іншых гарадкіх мерапрыемстваў.
- Сёння мы падалі заяву з просьбай выдзеліць вялікую залю Баранавіцкага гарвыканкама. Просьба грунтуецца на тым, што 75-ыя ўгодкі БНР грамадскасьць Баранавічаў святкавала менавіта ў гэтай залі, - адзначыў актывіст Руху “За Свабоду” Віктар Сырыца.
Да заявы прыкладзена 307 подпісаў жыхароў г.Баранавічы.
Усе навіны


