Актывіст Руху застаецца за кратамі
Сяргея Парсюкевіча трымаюць пад вартай без прад’яўлення абвінавачвання. Такое рашэнне прынята пракурорам Маскоўскага раёна Мінска.
Для прад’яўлення абвінавачвання ў следчага раённай пракуратуры ёсць 2 месяцы са дня ўзбуджэння справы.
31 студзеня 2008 года супраць Парсюкевіча па ілжывым абвінавачванні супрацоўніка ізалятара часовага ўтрымання, прапаршчыка А.Дулуба была ўзбуджана крымінальная справа. Як стала вядома, “пацярпелы”, супрацоўнік ІЧУ наведаў пракуратуру і меў размову са следчым у той час, як падазраванага Парсюкевіча за ўвесь час 3-дзённага ўтрымання не дапытвалі па справе.
Адметна, што прад’яўленыя С.Парсюкевічам рэчавыя доказы ягонага збіцця прапаршчыкам Дулубам следчы пракуратуры Разанка адмовіўся далучыць да справы.
Сяргей Парсюкевіч быў выкліканы сёння ў пракуратуру, дзе такама знаходзіўся і “пацярпелы” Дулуб. “Спрацоўнік міліцыі даваў абуральна ілжывыя сведчанні супраць мяне”, – пракаментаваў гэтую сустрэчу Парсюкевіч.
Сёння Парсюкевіча пераводзяць у СІЗА на вул. Валадарскага.
Усе навіны


