Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Сёння Аляксандр Мілінкевіч наведвае Слонім і Ваўкавыск

17/01/06

Сёння ў 10.45 Аляксандр Мілінкевіч разам з паплечнікамі з'явіўся на пункце збору подпісаў на ўваходзе ў рынак Слонімскага раённага спажывецкага саюза. Ён адказаў на шматлікія пытанні, што былі пастаўлены грамадзянамі. Сярод іншых было такое: "Чаму Вы вырашылі ўзяць удзел у гэтай кампаніі?" Аляксандр Мілінкевіч адказаў наступным чынам:

"Я ведаю Беларусь. Я адчуваю Беларусь, яе патрэбы ў свабодзе, праўдзе, справядлівасці, вялікае чаканне перспектывы і развіцця. Мой уласны жыццёвы шлях навучыў мяне, што настойлівасць, паслядоўнасць і перадусім праца, дадуць чаканы эфект".

Зараз Аляксандр Мілінкевіч дае інтэрв'ю ў "Газеце Слонімскай", пасля чаго наведае Жыровіцкі праваслаўны манастыр. У другой палове дня адзіны прэтэндэнт будзе ў Ваўкавыску.


Усе навіны