Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч наведаў Зэльву і ўсклаў кветкі на магілу Ларысы Геніюш

17/01/06

Сёння па дарозе са Слоніма ў Ваўкавыск Аляксандр Мілінкевіч заехаў у горад Зэльву, дзе жыла беларуская паэтка Ларыса Геніюш, і ўсклаў кветкі на яе магілу.

Аляксандр Мілінкевіч адзначыў: "Гэта Жанчына, Беларуска, Паэтка, якая сваім жыццём, нязломнасцю духа з'яўляецца для нас прыкладам змагання за Беларусь, адстойвання праўды".

Ларыса Геніюш - легендарная беларуская паэтка, якая была асуджана "за антысавецкую агітацыю і прапаганду", сядзела ў лагерах, не прыняла савецкага грамадзянства і дагэтуль не рэабілітавана.

Па прыездзе ў Ваўкавыск Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з працоўнымі каля прахадной металургічнага прадпрыемства ААТ "Волмет". Візіт працягваецца.


Усе навіны