Папярэдзілі аб звальненні
Прыхільніка Руху “За Свабоду” з Мозыра Паўла Наздру папярэдзілі на працы, што яго звольняць за палітычную дзейнасць яшчэ да заканчэння кантракта.
12 сакавіка галоўны энергетык Мазырскага дзяржаўнага універсітэта імя Шамякіна выклікаў для размовы Паўла Наздру, які працуе электрыкам. Ён паведаміў, што ёсць загад не працягваць кантракт з Паўлам і звольніць яго яшчэ да заканчэння тэрміна кантракта. Ён таксама прапанаваў напісаць заяву аб звальненні па асабістым жаданні, у адваротным выпадку яму будуць аб’яўляцца вымовы.
- Мне адкрытым тэкстам заявілі, што звольняць мяне за маю палітычную дзейнасць, бо нараканняў да маёй працы ў кіраўніцтва універсітэту няма, - адзначыў Павал Наздра.
Актывіст не збіраецца пакідаць справу проста так і пакідаць працу.
Усе навіны


