Віцябляне хадайнічаюць за Сяргея Парсюкевіча
Прадпрымальнікі Віцебска падпісваюць хадайніцтва на імя следчага Д.Разанка, каб старшыні Савета прадпрымальнікаў Смаленскага рынку , актывісту Руху “За Свабоду” Сяргею Парсюкевічу змянілі меру ўтрымання і вызвалілі з-пад варты.
Віцебскія прадпрымальнікі ўпэўнены, што Сяргей, як маёр міліцыі ў адстаўцы, добра ведае законы і не парушаў іх. Як чалавек вытрыманы, добра выхаваны, ён не мог дазволіць сабе ўчыніць бойку, ды яшчэ ў Цэнтры выканання выракаў на Акрэсціна.
Нагадаем, Сяргей Парсюкевіч адбываў пакаранне за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. 21 студеня быў жорстка збіты супрацоўнікам ЦВВ. Зараз узбуджана крымінальная справа па факце збіцця Сяргеем гэтага супрацоўніка. Трэцяга сакавіка Сяргея затрымалі на на час следства. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарцы.
У хадайніцтве прадпрымальнікаў выказана трывога за стан здароўя Сяргея: ён хварэе на страўнік, у яго бранхіяльная астма.
Усе навіны

