Няшчасны выпадак ці спланаваная правакацыя?
Праз некалькі дён пасля тэхагляду падчас руху ледзь не адвалілася кола ў аўтамабілі намесніка сташыні ствараемага Руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча.
12 сакавіка днём аўтамабіль актывіста Руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча, кіраваў якім Зміцер Траццяк, падчас руху пачаў хістацца. Актывіст спыніўся і ўбачыў, што ў заднім левым коле гайкі, якія трымаюць кола на ступіцы, адкручаны, а адна ўвогуле адвалілася. Па факце гэтага здарэння Зміцер Траццяк напісаў заяву ў аддзяленне міліцыі горада Белаазёрска, дзе і адбылася падзея, з просьбай расследаваць гэты выпадак і правесці экспертызу.
- Я ўжо колькі гадоў езжу на машыне, аднак такіх выпадкаў яшчэ не здаралася, - адзначыў Юрась Губарэвіч. – Некалькі дзён таму аўтамабіль быў на станцыі тэхагляду і праблемаў з мацаваннем колаў не было выяўлена.
На думку Губарэвіча, выпадак быў справакаваны: “Гэты аўтамабіль добра ведаюць у Белаазёрску, ведаюць, што ён належыць мне. Мне падаецца, што гэта можа быць звязана з нашай дзейнасцю па даследванні ўплыва на навакольнае асяроддзе и здароўе жыхароў Бярозаўскага раёна прадпрыемства “Франдэса”.
Нагадаем, прадпрыемства “Франдэса” распачало вытворчасць хімічных сродкаў аховы раслін у мінулым годзе. Прадстаўнікі Руху “За Свабоду” знайшлі факты, што пабудова аналагічнага прадпрыемства пад Мінскам была забаронена, бо дзейнасць такіх прадпрыемстваў можа нанесці шкоду для жыхароў ваколіц і экалогіі рэгіёна.
Усе навіны


