Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Свята да ўгодкаў БНР у Жодзіне

14/03/08

23 сакавіка ў Жодзіне адбудзецца святочны мітынг і шэсце, прымеркаванае да 90-х угодкаў стварэння БНР.

 

Гарвыканкам не адмовіў у правядзенні шэсця, але паведаміў, што на вуліцах, пададзеных у заяўцы, будзе праходзіць 25 юбілейны рэспубліканскі крос.

 

Адзін з арганізатараў святочнага мерапрыемства, актывіст Руху “За Свабоду” Юрый Жылко, паведаміў, што мерапрыемства, нягледзячы на такі неадназначны адказ гарвыканкама, усё ж адбудзецца.

 

Арганізатары плануюць святочны мітынг, прысвечаны 90-м угодкам БНР, шэсце да абеліску “Героі жывуць вечна”, а таксама святочны канцэрт на пляцоўцы гарадскога парку з удзелам Касі Камоцкай, гуртоў Крама і Рэха.


Усе навіны