Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Гродзенцы нагадалі пра сваю ролю ў БНР (фота)

14/03/08

 

У Гродне адбылася прэзентацыя серыі паштовак "Гародня – другая сталіца БНР", якую выдаў гродзенскі Рух "За Свабоду" разам з мясцовымі гісторыкамі.

 

На прэзентацыі серыі з 13 паштовак прысутнічалі журналісты – карэспандэнты радыё, газет, інфармацыйных інтэрнэт-выданняў. Паштоўкі зроблены са старых здымкаў 1918 году, знойдзеных у архівах. Якраз у той час урад Беларускай Народнай Рэспублікі вымушаны быў перабрацца з Мінску ў Гродна.

 

Аўтары ідэі выдання паштовак надаюць, вялікую ўвагу дзейнасці ўраду БНР на Гарадзеншчыне:

 

– Нас вельмі зацікавіла ідэя выдання збора паштовак "Гародня - другая сталіца БНР". Мы не забываемся на значны гістарычны факт – Гародня была сталіцай нашай дзяржавы. І гэта факт мы імкнемся па магчымасці максімальна ўшаноўваць. Час стварэння культу рамантычнай падзеі, мінуў. Узнікненне БНР было клубком паразаў, дасягненняў, плюсаў і мінусаў, вынікі якіх незалежная Беларусь мае сёння. Важна разбірацца ў тых падзеях, вучыцца на іх, рабіць высновы, – кажа актывіст Руху “За Свабоду” Павал Мажэйка.

 

 


Усе навіны