Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч: "У офісе палітыкі не зробіш" (дадаліся фота і відэа)

15/03/08

Лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся 15 сакавіка з прадпрымальнікамі і жыхарамі Клецка.

 

- Нам не дазволілі правесці сустрэчу там, дзе мы прасілі, і таму было вырашана сустрэцца з людзьмі на мясцовым рынку, тым больш што сёння там былі прадпрымальнікі і з іншых гарадоў, - паведаміў Аляксандр Мілінкевіч. – Атрымаліся такія лакальныя і даволі цікавыя размовы ад шапіка да шапіка.

 

Падчас візіту Аляксандра Мілінкевіча на мясцовы рынак, яго “ахоўвала” вялікая колькасць міліцыянтаў. Перашкод з іх боку не было. Увесь час палітыка суправаджаў таксама карэспандэнт мясцовай раённай газеты Іван Калейнік.

 

Адразу па прыездзе ў Клецк Мілінкевіча папярэдзілі пра адказнасць за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі

 

Александр Мілінкевіч з паплечнікамі рушыў на мясцовы рынак

 

Міліцыянты не адставалі

 

 

 

Мілінкевіч размаўляе з прадпрымальнікамі

 

Фотакарэспандэнт мясцовай раённай газеты Іван Калейнік увесь час здымаў сустрэчы з гандлярамі

 

Аляксандр Мілінкевіч: "Варта, проста неабходна вось так ездзіць па гарадах. У офісе палітыкі не зробіш".

 

 

 

Размова з людзьмі на вуліцы

 

Мілінкевіч разам з былым палітвязнем, сябрам СБМ Ірынай Пальчынскай, якая за змаганне за незалежнасць Беларусі 5 з паловай год свайго жыцця правяла ў сталінскіх лагерах.

 

 

 

Відэа тут


Усе навіны