Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Актывісты камітэта ў абарону Парсюкевіча дайшлі да генпракурора

17/03/08

Камітэт у абарону актывіста Руху “За свабоду”, прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча звярнуўся да Генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча з просьбай аб вызваленні Сяргея Парсюкевіча.

 

– Мы звяртаемся ў сувязі з тым, што Ваша даручэнне Мінскай гарадской пракуратуры ў адказ на дзесяткі лістоў грамадзянаў, звязаных з узбуджэннем справы супраць Сяргея Парсюкевіча, не было выканана, – гаворыцца ў заяве.

 

Заяўнікі расцэньваюць падзеі, звязаныя з Сяргеем Парсюкевічам як гвалт над зняволеным, катаванне і пераслед па палітычных матывах.


Камітэт у абарону прадпрымальніка просіць Рыгора Васілевіча “пачаць расследаванне факта збіцця Сяргея Парсюкевіча, прыняць меры па яго вызваленні, прыцягнуць да адказнасці асобаў, вінаватых у незаконных дзеяннях супраць Сяргея Парсюкевіча”.

 

Нагадаем, Сяргей Парсюкевіч адбываў пакаранне за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. 21 студеня быў жорстка збіты супрацоўнікам цэнтра выканання пакаранняў. Зараз узбуджана крымінальная справа па факце збіцця Сяргеем гэтага супрацоўніка. Трэцяга сакавіка Сяргея затрымалі на на час следства. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарцы.


Усе навіны