Футбольны турнір, прысвечаны ўгодкам БНР (дадалося фота)
17/03/08
У Горках па ініцыятыве Руху “За Свабоду” прайшоў аматарскі футбольны турнір, прысвечаны 90-м угодкам стварэння БНР.
На пляцоўцы Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі змагалася шэсць каманд: каманда Грамадзянскага форума Магілёва, магілёўскіх маладых дэмакратаў, каманда балельшчакаў Днепра-Магілёва, студэнтаў Магілёўскага дзяржаўнага унівесітэта, а таксама горацкая каманда Узгорак і ветэраны Горкаў.
Пераможцам, якімі стала каманда ветэранаў горада Горкі, быў уручаны Кубак Руху “За Свабоду” і кнігі Святланы Алексіевіч.
Арганізатары плануюць праводзіць падобныя спаборніцтвы штогод ў кожным раённым цэнтры Магілёўскай вобласці.

Усе навіны


