“Маці пленэраў”
18/03/08
Прэзентацыя фільма “Маці пленэраў”, прысвечанага актывістцы Руху “За Свабоду”, Адзе Райчонак, адбудзецца 22 сакавіка ў Мінску на праспекце Машэрава, 8.
Ада Райчонак жыве ў Германавічах, Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці, і вось ужо на працягу 15 гадоў ладзіць на Віцебшчыне і ў Мінску пленэры, удзельнікамі якіх сталі вядомыя мастакі Беларусі. Па выніках пленэраў выдадзена многа альбомаў з каляровымі ілюстрацыямі. Актывістка з’яўляецца заснавальніцай музея імя Язэпа Драздовіча, прыватнай мастацкай галерэі.
Зараз Ада Райчонак рыхтуе да выдання матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 120-годдзю са дня народзінаў Язэпа Драздовіча, якая не так даўно адбылася ў Віцебску.
Усе навіны


