Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Пішам дыктоўку разам!

18/03/08

Гродзенскі Рух “За Свабоду” запрашае на агульнанацыянальную святочную дыктоўку ў Гродне.

 

У суботу 22 сакавіка кожную гадзіну з 12.00 да 16.00 у Гродне ў памяшканні Таварыства беларускай школы (вул. Будзёнага 48а-44) будзе праходзіць агульнанацыянальная дыктоўка.

 

Кожны ўдзельнік будзе пісаць адмысловай асадкай з надпісам: “Удзельніку беларускай агульнанацыянальнай дыктоўкі. Гародня 22.03.2008”, якую пасля зможа ўзяць сабе на памяць пра ўдзел у напісанні дыктоўкі.

 

Тэкстам дыктоўкі абрана "Прадмова" да зборніка "Дудка беларуская”.

 

Чытаць дыктоўку будуць вядомыя ў Гродне і Беларусі асобы. Урачыста распачне дыктоўку вядомая паэтка, гродзенка, Данута Бічэль. Сярод тых, хто будзе чытаць тэкст дыктоўкі таксама бард Віктар Шалкевіч.

 

Самы малады і самы старэйшы ўдзельнікі дыктоўкі атрымаюць ад арганізатараў каштоўныя падарункі. Прызавы фонд склалі жыхары Гродна - прыватныя асобы, прадпрымальнікі.

 

Арганізатары дыктоўкі ў Гродне - Гродзенскія гарадскія структуры грамадскіх аб`яднанняў "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" і "Таварыства беларускай школы".

 

Сябры - не бойцеся ўзяць удзел у напісанні дыктоўкі. Яна не ёсць тэстам на валоданне мовай. У першую чаргу гэта акт, жэст салідарнасці з беларускай мовай, з беларускай незалежнасцю, сведчанне, што беларуская мова жывая і мае шмат прыхільнікаў.

 

Напісаны тэкст можна будзе пакласці ў сямейны архіў, захаваць для нашчадкаў, перадаць ім як унікальнае сведчанне павагі да беларускай самабытнасці.

 

 

Улётка да дыктоўкі ў Гродна


Усе навіны