Пінчукі просяць міністра адрамантаваць дарогі (фота)
18/03/08
Жыхары Пінска пры дапамозе актывістаў Руху “За Свабоду” падрыхтавалі ліст да міністра ЖКГ з просьбай пасадзейнічаць у вырашэнні пытання па рамонту дарогі на вуліцах Сельская, Калгасная і Прамая.
Як распавядаюць жыхары, часам па вуліцах нават грузавікі не могуць праехаць, не кажучы ўжо пра хуткую дапамогу і легкавыя машыны.
Па словах актывістаў Руху, такая сітуацыя на гэтых вуліцах у Пінску цягнецца ўжо не першы год і людзі не аднойчы звярталіся ў ЖКГ, аднак пытанне так і не было вырашана.
Пад калектыўным зваротам да міністра падпісалася больш за 60 чалавек. Яны спадзяюцца, што ўлады ўсёткі адрэагуюць на іх праблему.


Усе навіны

