Слонім рыхтуецца да сустрэчы з Мілінкевічам
Актывісты Руху “За Свабоду” і сябры мясцовай філіі Партыі БНФ распаўсюдзілі паштоўкі з віншаваннем гараджан з 90-мі ўгодкамі БНР і запрашэннем на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам.
Паштоўкі былі разасланыя жыхарам Слоніма, якія засведчылі сваю прыхільнасць да дэмакратычных зменаў у краіне на мінулых прэзідэнцкіх выбарах. У іх пазначана, што сустрэча з лаўрэатам прэміі А. Сахарава Аляксандрам Мілінкевічам адбудзецца 18 красавіка 2008 года.
Сябра Партыі БНФ, прыхільнік Руху Іван Шэга, які падпісаў паштоўку, паведаміў, што яна разаслана прыкладна тысячы адрасатам. Іх атрымаюць тыя, хто падпісваўся ў падтрымку Аляксандра Мілінкевіча за яго вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты на выбарах 2006 года.
– Мы якраз учора падалі заяўку на сустрэчу з вядомым палітыкам у райвыканкам і папрасілі прадаставіць нам кінатэатр “Мір” альбо мясцовый ДК для сустрэчы з лідэрам Руху “За Свабоду”. Таму на паштоўцы побач з віншавальным тэкстам да Дня волі размясцілі запрашэнне на сустрэчу з Мілінкевічам, якая адбудзецца праз месяц, – паведаміў Іван Шэга.
Усе навіны


