Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Актывісты апазіцыі павіншавалі чыноўнікаў з Днём Волі

19/03/08

19 сакавіка віншавальныя паштоўкі былі асабіста перададзены вышэйшым прадстаўнікам мясцовай улады Баранавічаў.

 

Баранавіцкі актывіст Руху “За Свабоду” Віктар Сырыца, сябры партыі БНФ Сяргей Гоўша і Віктар Мязякоў, БСДП(Г) Вячаслаў Болбат, БСДГ Карней Пятровіч уручылі мясцовым чыноўнікам каляровыя паштоўкі з нацыянальнымі сімваламі. Віншаванні са святам беларускай дзяржаўнасці атрымалі старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі, яго намеснікі, загадчыца ідэалагічнага аддзела Таццяна Жытко.

 

У гэты ж дзень былі павіншаваны таксама кіраўнікі праваахоўных органаў: КДБ, міліцыі і пракуратуры, а таксама суда г.Баранавічы і Баранавіцкага раёна. Падчас віншаванняў адбыліся размовы пра гісторыю БНР і будучыню нашай краіны.

 

На працягу некалькіх наступных дзён ініцыятыўная група павіншуе баранавіцкіх ветэранаў “Адраджэння”, усіх грамадскіх і палітычных актывістаў, якія працавалі і працуюць на карысць ідэалаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

 


Усе навіны