Баранавіцкі гарвыканкам забараніў святкаваць 90-я ўгодкі БНР
19/03/08
Баранавіцкі гарвыканкам забараніў ініцыятыўнай групе баранавіцкіх дэмакратычных партый і арганізацый правядзенне імпрэзы ў вялікай зале гарвыканкама.
307 подпісаў было сабрана пад заявай з просьбай дазволіць правядзенне сустрэчы, аднак гарвыканкам выяўвіў “няпэўныя звесткі” ў ёй і ў сувязі з гэтым адмовіў заяўнікам.
- Нам не патлумачылі, якія недахопы ці няпэўныя звесткі ўтрымліваліся ў калектыўнай заяве, - заявіў каардынатар Баранавіцкага Руху “За Свабоду” Віктар Сырыца. – Аднак вядома, што ідэалагічны аддзел выклікаў некаторых падпісантаў у гарвыканкам для “невялікай размовы”.
Усе навіны

