Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

У маці хочуць адабраць дзяцей

20/03/08

Вясковыя улады, каб не дапамагаць малазабяспечанай сям’і, дабіваюцца пазбаўлення бацькоўскіх правоў ў сумленнай жанчыны і адпраўкі яе дзетак у дзіцячы дом. Актывісты Руху “За Свабоду” амаль тыдзень сочаць за сітуацыяй і заклікаюць грамадскасць аказаць сям’і дапамогу.

 

Сям’я Таццяны Арцюховай пражывае ў вёсцы Вялікая Альшанка непадалёку ад Чашнікаў, што на Віцебшчыне. У Таццяны чацвёра непаўнагадовых дзетак ад 6 да 13 год. Яе муж зараз на лячэнні ад алкагалізму. Жанчына выхоўвае дзетак адна, маючы заробак у 135 тыс. бел. рублёў. Гэтых грошаў катастрафічна не хапае. Таццяна не п’е, як можа, клапоціцца аб дзетках.

 

– Дагэтуль актывісты Руху “За Свабоду”, сябры і прыхільнікі аргкамітэта па стварэнні БХД дапамагалі Таццяне Арцюховай і яе дзеткам з уласных сродкаў. Але сям’і патрэбна сур’ёзная падтрымка, таму мы звяртаемся да ўсіх, хто можа дапамагчы. Умовы, у якіх пражывае сям’я, сапраўды вельмі кепскія, – паведамляе актывіст Руху Таццяна Севярынец.

 

Замест таго, каб дапамагчы выжыць і захавацца гэтай сям’і, мясцовыя ўлады вырашылі пазбавіць жанчыну бацькоўскіх правоў, а яе дзетак адправіць у дзіцячы дом. Дзеці ўвесь час плачуць, бо не хочуць жыць без маці. Сп. Апанасенак, старшыня  вясковага савету, які выступіў з ініцыятывай забраць у маці дзяцей, хоча такім чынам вырашыць праблему – зняць з сябе адказнасць за гэту сям’ю. За мінулы год Таццяна атрымала ад савету дапамогу ў памеры 170 тыс. бел. рублёў. Больш ёй дапамагаць не жадаюць. На думку грамадскіх актывістаў, самае лёгкае выйсце для мясцовых начальнікаў – перанесці клопат і адказнасць за дзетак на дзяржаву. Да беднай сям’і няма справы.

 

Актывісты Руху дапамагалі збяднелай сям’і з уласных сродкаў (куплялі прадукты,  распаўсюджвалі інфармацыю ў пратэстанцкім прыходзе),  і намераны бараніць сям’ю Таццяны Арцюховай. Актывісты заклікаюць людзей адгукнуцца на чужы боль і аказаць дапамогу. Званіць можна па тэлефоне: 8-0336625335 (сп. Аляксей).


Усе навіны