На сустрэчу з Мілінкевічам запрасілі дэпутатаў
Група грамадзянаў Мазыра звярнулася ў Мазырскі гарвыканкам за дазволам правесці сустрэчу з лаўрэатам прэміі імя акадэміка Сахарава Аляксандрам Мілінкевічам у Палацы культуры “Будаўнік” 29 сакавіка а 12-й гадзіне дня.
Мэта сустрэчы – сумеснае абмеркаванне пытанняў сацыяльна-эканамічнага жыцця краіны, мясцовага самакіравання, якія закранаюць законныя інтарэсы жыхароў горада.
Прыняць удзел запрошаны дэпутаты мясцовых Саветаў, раёнага і абласнога. Адпаведнае запрашэнне накіравана старшыні раёнага Савета дэпутатаў Л.Пісаніку. Таксама з прапановай прыняць удзел і дапамагчы ў арганізацыі сустрэчы накіраваны ліст дэпутату Палаты Прадстаўнікоў НС РБ Л.Жукоўскай.
На думку арганізатараў, удзел у сустрэчы дэпутатаў дазволіць забяспечыць выкананне канстытуцыйных правоў грамадзян (свабода слова, правядзенне сходаў і г.д) і напрамкі абмеркаваць праблемы сваіх выбаршчыкоў, якія іх турбуюць.
Усе навіны


