Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Мілінкевіч наведвае Магілёўшчыну (дадаліся фота і відэа)

21/03/08

Аляксандр Мілінкевіч наведаў школу і дзіцячы дом у вёсцы Машчаніца, Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці і сустрэўся з прадпрымальнікамі Бялынічаў.

 

Аляксандр Мілінкевіч разам з актывісткай Руху, намесніцай старшыні АГП Людмілай Гразновай і паплечнікамі сустрэўся з дзецьмі, настаўнікамі, перадаў для лепшых вучняў беларускія кнігі, выхаванцам дзіцячагна дому падараваў мячы і цацкі.

 

– Школа вельмі прыгожая, добра абсталяваныя класы,  аднак ёсць праблемы, бо гэта чарнобыльскі раён, дзеці хварэюць, ім патрэбны вітаміны, лекі, – адзначыў палітык.

 

У Бялынічах адбылася сустрэча з прадпрымальнікамі ў холе мясцовага Дому быту. На ёй прысутнічала больш за 20 чалавек. Людзей цікавілі адказы на пытанні: Чаму дзяржава так кепска ставіцца да прадпрымальнікаў? Што рабіць далей, каб выжыць, захаваць свой бізнэс?

 

Удзельнікі сустрэчы распавялі, што да іншых складаннасцяў дадалося зніжэнне пакупніцкай здольнасці насельніцтва. Людзі ў рэгіёнах вельмі збяднелі і сталі менш набываць тавараў. Некаторыя распавядалі, што вымушаны шукаць лепшай долі за мяжой, бо на радзіме працаваць стала надзвычай складана.

 

– Людзі ўсё ж спадзяюцца на тое, што змены да лепшага павінны адбыцца. Большасць не хоча з’язджаць за мяжу. Яны разумеюць, што трэба нешта рабіць тут. Змены абавязкова адбудуцца, калі мы пазбавімся страху і аб’яднаемся, – зазначыў Аляксандр Мілінкевіч.

 

Вечарам Аляксандр Мілінкевіч наведаў турнір па міні-футболу ў Горацкай акадэміі, сустрэўся з прадпрымальнікамі і пакупнікамі гандлёвага цэнтра ў Горках, а таксама прыняў удзел у зборы подпісаў супраць будаўніцтва АЭС. Ён разам з сябрамі ініцыятыўнай групы прайшоў па кватэрах жыхароў Горак.

 

 

 

 

 

 

 

 

Відэа тут


Усе навіны