Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Мілінкевіч сустракаецца з жыхарамі Магілёва (дадаліся фота і відэа)

22/03/08

Людзі, якія размаўлялі з палітыкам, паведамілі пра катастрафічны стан свайго жытла. Лідэр Руху “За Свабоду” паабяцаў арганізацыйную і юрыдычную дапамогу ў тым, каб прымусіць мясцовыя ўлады вырашаць неадкладныя праблемы ЖКГ. 

 

На першую сустрэчу, якая праводзілася ў дварах недалёка ад  гатэлю “Турыст”, прыйшлі ў асноўным жыхары бліжэйшых пяціпавярховікаў.  Яны адразу пачалі распавядаць Аляксандру Мілінкевічу  пра праблемы свайго жытла. Каля 6 дамоў па праспекту Міра на ўзгорку былі пабудаваныя ў 1961 годзе па эксперыментальнай, рэсурсазберагальнай тэхналогіі. З той пары ў іх не было капітальнага рамонту. Дамы не маюць падвалаў, балконы разбураюцца, сцены дзе-нідзе праселі,  у столях паміж паверхамі дзіры, каналізацыю пастаянна прарывае. Людзі ў адчаі. Яны шмат разоў звярталіся да мясцовых уладаў з просьбай нешта зрабіць, але тыя адказваюць, што пакуль няма грошай. Адмыслоўцы выказваюць меркаванне, што гэтыя дамы адрамантаваць немагчыма, адзінае выйсце – знос будынкаў.

 

У размове з палітыкам, не звяртаючы ўвагу на міліцыю і відэаздымку кагэбэшнікаў,  удзельнічала каля 60 жыхароў праблемных дамоў. Яны правялі лідэра Руху “За Свабоду” і ягоных паплечнікаў у свае кватэры і паказалі іх стан. Аляксандр Мілінкевіч і прыхільніца Руху, намесніца АГП Людміла Гразнова, якая была запрошана ў паездку, паабяцалі ўсебаковую падтрымку жыхароў у іх змаганні за паляпшэнне жыллёвых умоваў.

 

 

 

 

Відэа тут


Усе навіны