Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

У Баранавічах вызначаны пераможцы дыктоўкі

24/03/08

23 сакавіка баранавіцкія прыхільнікі “Руху “За Свабоду” правялі дыктоўку на прыватнай кватэры і узнагародзілі пераможцаў кнігай  Уладзіміра Караткевіча.

 

Прыхільнікі роднага слова для напісання агульнанацыянальнай дыктоўкі, прысвечанай 90-м угодкам БНР, сабраліся на прыватнай кватэры. Перад пачаткам мерапрыемства Віктар Сырыца расказаў пра творчасць Францішка Багушэвіча і гісторыю напісання зборніка вершаў “Дудка беларуская”, прадмова да якога была пакладзена ў аснову тэксту дыктоўкі.

 

Найлепшыя веды роднай мовы пры напісанні дыктоўкі паказала настаўніца СШ № 16 Ларыса Гоўша. Другое месца заняла выпускніца-выдатніца Баранавіцкана каледжа легкай прамысловасці Яўгенія Лойка, а трэцяе – навучэнец СШ № 17 Змітрок Трафімчук. Пераможцы ўрачыстага пісьма атрымалі кнігу Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, а астатнія ўдзельнікі дыктоўкі былі ўзнагароджаны памятнымі значкамі, каляндарыкамі, каляровымі паштоўкамі з нацыянальнымі сімваламі.

 

Каардынатар Баранаавіцкага “Руха “За свабоду” Віктар Сырыца таксама паведаміў, што ініцыятыўная група па правядзенню агульнанароднай дыктоўкі пісьмова звярталася да начальніка Упраўлення адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама Ігара Стасевіча, загадчыцы Цэнтральнай гарадской бібліятэкі Людмілы Максімовіч з просьбай выдзяліць памяшканне для правядзення культурніцкага мерапрыемства. Адказ чыноўнікаў быў традыцыйна адмоўным.


Усе навіны