Папярэджанні ў Брэсцкай вобласці
24 сакавіка на тлумачальную размову былі выкліканы актывісты Руху “За Свабоду” з Белаазёрска Зміцер Траццяк і Яўген Пракурат.
Намеснік начальніка Бярозаўскага РАУС Леанід Эйхарт папярэдзіў актывістаў, каб не ехалі 25 сакавіка ў Мінск, і папярэдзіў, што ў адваротным выпадку яны прымуць меры па нашым пакаранні на падставе адміністрацыйнага кодэкса.
- Па словах Эйхарта, такія размовы былі ва ўсіх раёнах вобласці. У Бярозе на размову выклікалі Тамару Шчапёткіну і Сяржука Русецкага, - адзначыў Зміцер Траццяк. – Яўген Пракурат узгадаў пра мінулагоднюю слежку, а намеснік начальніка РАУС сказаў, што яны ў сілах арганізаваць зноў, але не такую дэманстратыўную, а больш патаемную. Такім чынам ён прызнаў факт слежкі ў мінулым годзе.
Усе навіны


