English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Затрыманні ў Брэсце

25/03/08

Раніцай 25 сакавіка ў Брэсце супрацоўнікамі ДАІ былі затрыманы актывісты Руху “За Свабоду” Канстанцін Балагура і Дзяніс Турчэняк. Ім паведамілі, што ў іх машынах нібыта перабітыя нумары.

 

Дзяніса Турчэняка затрымалі на выездзе з Брэста. Супрацоўнікі ДАІ адзначылі, што машыну неабходна праверыць. У аўтамабілі акрамя Дзяніса былі Андрэй Шарэнда і Міхаіл Ільін. Аўтамабіль забралі для праверкі ў Маскоўскі РАУС Брэста, а яго пасажыры вырашылі ехаць аўтаспынам. У Кобрыне, падчас перасадкі на другую машыну, міліцыянты затрымалі Міхаіла Ільіна, а праз нейкі час і Андрэя Шарэнду. Зараз актывісты знаходзяцца ў Кобрынскім РАУС. Пакуль невядома, па якой прычыне адбылося затрыманне.

 

Аўтамабіль Канстанціна Балагура затрымалі ў цэнтры горада, яму таксама паведамілі, што ў машыне нібыта перабітыя нумары і даставілі ў Маскоўскі РАУС Брэста.


Усе навіны