Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Святкаванне ў Віцебску

25/03/08

24 сакавіка віцебскія прадстаўнікі дэмакратычных партый, актывісты Руху “За Свабоду” сабраліся вечарам каля помніка Уладзіміру Караткевічу, каб адзначыць 90-я ўгодкі БНР.

 

Нягледзячы на дрэннае надвор’е, на мерапрыемства сабралася каля 40 чалавек. Амаль адразу з’явіліся міліцыянты, адзін з якіх здымаў ўсіх ўдзельнікаў на камеру. Супрацоўнікі міліцыі пацікавіліся, чаму людзі сабраліся.

 

Пасля кароткай прамовы лідэра абласной рады БНФ Кастуся Смолікава ўсклалі кветкі да помніка, праспявалі гімн БНР “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі.

 

Пасля мерапрыемства міліцыянты затрымалі трох непаўнагадовых дзяўчынак – сясцёр Чыж і Юлю Міхайлаву, а таксама Алеся Кузняцова. Пасля трох гадзін утрымання дзяўчат адпусцілі, даўшы позву на 25 сакавіка. Алеся Кузняцова ноч пратрымалі ў ізалятары. Сёння над ім павінен адбыцца суд.


Усе навіны