Актывіст Руху ўцякаючы ад міліцыі скокнуў у раку
Ягоныя паплечнікі тэрмінова збіраюць хлопцу цёплую вопратку
Аўтамабіль Дзяніса Турчэняка, на якім актывісты збіраліся ехаць на святкаванне Дня Волі ў сталіцу, забралі разам з кіроўцам для праверкі ў Маскоўскі РАУС Брэста. Яго пасажыры Андрэй Шарэнда і Міхаіл Ільін вырашылі ехаць далей аўтаспынам.
Падчас перасадкі ў Кобрыне, актывістаў затрымала міліцыя. Ільіна затрымалі адразу. Андрэй Шарэнда некаторы час паспяхова хаваўся ад міліцыі. Яго злавілі толькі тады, калі ён падчас уцёкаў трапіў у Днепра-бужскі канал.
Міліцыянты тлумачаць паляванне за маладзёнамі тым, што хлопцы выглядалі падазрона і спрабавалі схавацца ад міліцыі. Гэта і сталася, паводле іх слоў, прычынай затрымання. Андрэю Шарэндзе, адзенне якога цалкам прамокла, актывсіты Руху тэрмінова збіраюць цёплую вопратку.
Тым часам, Дзяніс Турчэняк, сышоў з РАУС, пакінуўшы дакументы і машыну. Месца знаходжання актывіста Канстанціна Балагура, машыну якога таксама затрымалі ў цэнтры горада, пакуль невядомае.
Усе навіны


