Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Затрыманні ў Баранавічах

25/03/08

14 чалавек затрымалі падчас шэсця ў Дзень Волі ў Баранавічах.

 

Яны сабраліся на плошчы ў цэнтры горада і ішлі да крыжа пацярпелым ад рэпрэсіяў. Але не паспелі прайсці 50 метраў, як усіх  затрымалі супрацоўнікі міліцыі і адвезлі ў ГАУС Баранавічаў.

 

Сярод затрыманых актывіст Руху "За Свабоду" Віктар Сырыца, а таксама Карней Пятровіч, святар грэка-каталіцкай царквы айцец Яўген і іншыя.  

 

Зараз на затрыманых складаюць пратаколы, заўтра мае адбыцца суд. Па звестках баранавіцкіх актывістаў, удзельнікі шэсця правядуць ноч у Баранавіцкім ГАУС.


Усе навіны