Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Мілінкевіч: Мы не спынім сваёй барацьбы за волю і незалежнасць.

26/03/08

Заява Аляксандра Мілінкевіча ў сувязі з падзеямі, якія адбыліся ў Дзень Волі.

 

25 сакавіка ўлада паказала ў чарговы раз свой цынічны і нялюдскі твар. У Мінску была безсэнсоўна жорстка падаўлена мірная дэманстрацыя. Людзі з кветкамі ў руках выйшлі на вуліцы горада, каб адзначыць 90-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Міліцэйскі “Спецназ” збіваў непаўналетніх, жанчын, пажылых людзей, журналістаў. Больш за сто чалавек затрыманы, многія з іх маюць паважныя траўмы, некаторыя ўжо гаспіталізаваныя. Агрэсія ўлады – прызнак яе слабасці.

 

Ніякія рэпрэсіі не скараць тых, хто падняўся з каленяў. Іх з кожным днем усё болей. Права жыць у свабодзе даецца Богам, а не дзяржавай.

 

Беларусь будзе беларускай і еўрапейскай! Мы не спынім сваёй барацьбы за волю і незалежнасць. У нас хопіць мужнасці і рашучасці, каб перамагчы, бо за намі праўда.

 

Я яшчэ раз папярэджваю тых прадстаўнікоў улады, што аддаюць злачынныя загады, незаконна пераследуюць іншадумцаў, звальняюць іх з працы і адлічваюць з універсітэтаў, ілжэсведчаць у судах: правасуддзе і справядлівасць вернуцца ў нашу краіну. Вашы злачынствы не маюць тэрміну даўніны і ўсім, хто сёння парушае заканадаўства, прыйдзецца несці адказнасць.

 

Адначасова цвёрда заяўляю, што мы па-ранейшаму будзем салідарнымі з ахвярамі палітычных рэпрэсій і акажам ім маральную падтрымку і канкрэтную дапамогу.


Усе навіны