Рэпрэсіі працягваюцца
Папярэджанне аб звальненні атрымаў актывіст Руху “За Свабоду“ з Гарадка Леанід Аўтухоў.
Чарговай ахвярай кантрактнай сістэмы стаў актывіст Руху “За Свабоду”, старшыня Гарадоцкай суполкі БНФ Леанід Аўтухоў, які атрымаў паведамленне, што 3 красавіка, пасля заканчэння кантракту яго звольняць. Мясцовыя улады вырашылі пазбавіць працы бацьку двух дзяцей, які не меў ніякіх заўваг і спагнанняў па працы.
Асноўная “віна” перад уладай у тым, што спадар Аўтухоў актыўна дабіваецца адшукання Крыжа “Змагарам за Свабоду”, які быў скрадзены ў кастрычніку 2007 года, патрабуе ад мясцовых чыноўнікаў карыстацца дзяржаўнай беларускай мовай, выдае мясцовую газету “Да перамогі!”, з’яўляўся арганізатарам сустрэчы жыхароў Гарадка з Аляксандрам Мілінкевічам. Гэтая актыўнасць працаўніка Гарадоцкай ЖКГ выклікала негатыўную рэакцыю мясцовых кіраўнікоў і для ціску на актывіста вырашылі выкарыстаць звальненне з працы.
Леанід Аўтухоў зацверджаны адзіным кандыдатам ад АДС па Шумілінскай акрузе ў выбарчай кампаніі 2008 года.
Усе навіны

