Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

У Баранавічах аштрафавалі 12 чалавек

26/03/08

Затрыманых актывістаў з Баранавічаў адпусцілі, пакараўшы штрафамі да 15 базавых

велічынь.

 

Па словах каардынатара Руху “За Свабоду” па Баранавічах Віктара Сырыцы, які таксама быў сярод затрыманых, удзельнікі Дня Волі атрымалі штрафы ад 5 да 15 базавых велічынь.

 

Сярод аштрафаваных актывісты Руху “За Свабоду”, сябры партый і грамадскіх арганізацый.

 

Нагадаем, учора падчас святкавання Дня Волі ў Баранавічах былі затрыманы 14 чалавек. Праз некаторы час пасля затрымання непаўналетніх Вадзіма Бігеню і Аляксея Буруцкага адпусцілі. Іх справу будзе разглядаць адмысловая камісія пры гарвыканкаме. Астатнія ўдзельнікі мерапрыемства правялі ноч у РАУС. Аднаму з затрыманых, Аляксею Шчарбакову, інваліду другой групы, стала ўчора дрэнна, ён шпіталізаваны ў баранавіцкую лякарню.


Усе навіны