Рэжым адмаўляе беларусам у праве на інфармацыю
Праходзіць ператрус на кватэрах, дзе жывуць супрацоўнікі Радыё Рацыя, Еўрарадыё, тэлебачання Белсат. Падзеі пракаментаваў лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.
- Гэта працяг падзей, што адбыліся 25 сакавіка ў Мінску. Улада хоча забараніць не толькі іншадумства, але і распаўсюд інфармацыі, - адзначыў, каментуючы ранішнія падзеі, Аляксандр Мілінкевіч. – Ператрусы, якія зараз адбываюцца, сведчаць пра тое, што рэжым больш за ўсё баіцца праўды і аб’ектыўнай інфармацыі. Улада вырашыла прадэманстраваць сваё сапраўднае аблічча, якое доўно добра вядома ўсяму свету.
Ператрусы праходзяць на кватэрах незалежных журналістаў у Брэсце, Гродне, Віцебску, Бярозе. Журналістку з Бярозы вінавацяць у абразе прэзідэнта.
Як паведаміў супрацоўнік рэдакцыі Радыё Рацыя, недзе ў 8.30 да кватэры, у якой жыве супрацоўнік радыё, прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Яны затрымлівалі ўсіх, хто ідзе да дзвярэй. Затрыманы журналіст Барыс Гарэцкі і журналіст БелаПАН Аляксандр Янусік, які паехаў на месца высвятляць падзеі.
Таксама, як паведамляе БАЖ, супрацоўнікі спецслужбаў прыйшлі ў кватэру гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца. Паводле папярэдніх звестак, падобная ж сітуацыя ў Брэсце, Віцебску і Гродне, дзе прадстаўнікі спецслужбаў таксама спрабуюць трапіць у прыватныя памяшканні мясцовых журналістаў.
У Менску затрыманы адзін з супрацоўнікаў Белсата. Пра гэта БелаПАН паведаміла адна з яго калег.
Дадыходзячы раніцай да офісу раніцай 27 сакавіка, яна пачула крыкі на пляцоўцы перад офісам і паспела заўважыць, як трое ў цывільным спрабуюць затрымаць журналіста. "Відавочна, была бойка. Я зразумела, што на офісе аблава, і сышла адтуль".
Усе навіны


