КДБ актывізуе справу “аніматараў”?
27/03/08
У Бярозе, на кватэры прыхільніцы Руху “За Свабоду” Тамары Шчапёткінай, якая супрацоўнічае з “Радыё Рацыя” адбываецца ператрус.
Ператрус праводзяць супрацоўнікі Дзяржбяспекі Валеры Дайнека і Вадзім Гаўрыловіч. Яны прынялі рашэнне канфіскаваць сістэмны блок кампутара Тамары Шчапёткінай. Cвае дзеянні яны праводзяць у межах крымінальнай справы, якая ўзбуджана год таму “за абразу прэзідэнта” супраць стваральнікаў мультыплікацыйных коміксаў Алега Мініча, Паўла Марозава і Андрэя Абозава.
Усе навіны


