Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Ганс-Герт Пётэрынг заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць арыштаваных

27/03/08

Старшыня Еўрапейскага Парламенту Ганс-Герт Пётэрынг выказаў сваю моцную заклапочанасць з нагоды разгону беларускімі уладамі дэманстрацыі дэмакратычнай апазіцыі ў Мінск і затрымання больш 80 дэманстрантаў.

 

Ён вельмі ўзрушаны паведамленнямі, што затрыманыя актывісты апазіцыі і журналісты, якія ўзялі ўдзел у мірнай дэманстрацыі 25 сакавіка, былі пакараныя арыштамі да 15 сутак або вялізарнымі штрафамі, а таксама тым, што КГБ пачаў пераслед незалежных журналістаў з Белсату, Радыё Рацыя і Еўрапейскага Радыё для Беларусі.

 

Ганс-Герт Пётэрынг зазначыў: “Выкарыстанне гвалту беларускімі ўладамі супраць мірных дэманстрантаў і ціск на незалежных журналістаў супярэчаць фундаментальнаму праву на свабоду слова і выказвання і не сумяшчальныя з асноўнымі дэмакратычнымі правамі. Я заклікаю улады неадкладна вызваліць затрыманых дэманстрантаў. Я асабліва абураны тым, што 24 сакавіка спезназам і КГБ быў затрыманы у сваёй майстэрні і асуджаны на 5 сутак арышту вядомы беларускі мастак Аляксей Марачкін, чыю выставу я меў гонар адкрываць на Беларускім тыдні ў Еўрапейскім парламенце ў часе сакавіцкай пленарнай сесіі ў Страсбургу”.

 

“Я рашуча асуджаю палітычна матываваныя затрыманні і расправу з беларускімі грамадзянамі, якія мірна выказваюць сваю прыхільнасць каштоўнасцям свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека. Еўрапейскі парламент выказвае сваю салідарнасць з усімі, хто абараняе свабоду і дэмакратыю”,­ – гаворыцца ў заяве.


Усе навіны