Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Ператрус у Магілёве

27/03/08

У грамадскім цэнтры “Кола сяброў” супрацоўнікі КДБ правялі ператрус і канфіскавалі аргтэхніку ды друкаваныя матэрыялы.

 

Падчас пяцігадзіннага ператрусу дом, у якім знаходзіліся актывісты Руху “За Свабоду” Рыгор Кастусёў і Віталь Васількоў, быў  заблакаваны.

 

– У наш офіс на вуліцы Чкалава ўварваліся дзевяць людзей у цывільным. Санкцыя на ператрус была падпісана намеснікам пракурора Мінска Аляксеем Стукам. Пакуль  супрацоўнікі спецслужбаў праводзілі ператрус, гэта прыкладана 5 гадзін, з будынку нікога а не выпускалі і не ўпускалі. На ўсе нашыя пытанні яны адказвалі: “Нам загаділі, мы выконваем. Шукаем матэрыялы, якія зневажаюць прэзідэнта”, – распавёў актывіст Віталь Васількоў.

 

Па словах спадара Віталя, маёр КДБ Максім Арцыкоў патрабаваў пад пагрозай ужыванням фізічнай сілы адключыць мабільныя тэлефоны.

 

Падчас ператрусу ў грамадскім цэнтры канфіскавана чатыры кампутары, факс, кампутарныя дыскі, касеты, кнігі і прыкладна 30 кілаграмаў іншых друкаваных матэрыялаў.

 

На незаконную канфіскацыю маёмасці супрацоўнікамі КДБ ад імя Магілёўскага праваабарончага цэнтру ўжо складзена заява ў пракуратуру Магілёўскай вобласці, копія якой будзе адасланая таксама ў пракуратуру Рэспублікі Беларусь.

 

 


Усе навіны