Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Праваабаронца падаў скаргу на адміністрацыю райвыканкама

28/03/08

Праваабаронца Уладзімір Целяпун з Мазыра падаў скаргу міжрайпракурору Мазырскага раёна В.Броўку на адміністрацыю Мазырскага райвыканкама, якая адмовіла групе жыхароў горада ў правядзенні схода 29 сакавіка 2008 года.

 

Жыхары Мазыра звярнуліся ў райвыканкам з просьбай дазволіць правесці сход грамадзянаў, аднак адміністрацыя райвыканкама, у асобе намесніка старшыні Ф.Галюка, адмовіла заяўнікам у іх праве на правядзенне схода. У той жа час адміністрацыя не прапанавала сваіх умоў для забеспячэння законных правоў грамадзянаў, - гаворыцца ў заяве.

 

Праваабаронца лічыць, што ў дадзеным выпадку “чыноўнікі Мазырскага райвыканкама не выконваюць патрабаванняў Дырэктывы №2 і не “забяспечылі правы і свабоды грамадзянаў Рэспублікі Беларусь”, якія “з’яўляюцца найвышэйшай мэтай дзяржавы” (арт.21, Кантстытуцыя РБ)”.

 

Уладзімір Целяпун просіць у парадку пракурорскага нагляду вызначыць законнасць рашэння Мазырскага выканаўчага камітэта і прыцягнуць чыноўнікаў да адказнасці за парушэнне канстытуцыйных правоў грамадзянаў.

 

На 29 сакавіка ў Мазыры запланавана сустрэча лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі горада.


Усе навіны