Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

На сустрэчу з Мілінкевічам прыгналі трактар (дадаліся фота і відэа)

28/03/08

Падчас сустрэчы лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Жыткавічаў прылеглую тэрыторыю прыбіраў трактар, што абурала нават прыхільнікаў сённяшняй улады.

 

Каля 30 чалавек прыйшлі 28 сакавіка паразмаўляць з Аляксандрам Мілінкевічам пра свае штодзенныя клопаты і праблемы. Палітык выклаў сваё бачанне сітуацыі ў краіне і адказаў на пытанні прысутных.

 

На пачатку сустрэчы міліцыянты папрасілі разысціся, людзі пачалі абурацца і сустрэча працягвалася. А праз нейкі час да тэрыторыі пад’ехаў трактар, які пачаў нібыта прыбіраць тэрыторыю, хаця, па словах прысутных, там было вельмі чыста. Увесь час сустрэчу здымалі людзі ў цывільным.

 

Раніцай у Жыткавічах быў затрыманы актывіст моладзевай арганізацыі “Грамадзянскі форум”, прыхільнік Руху “За Свабоду” Аляксандр Бандзюк. Міліцыянты палічылі, што ён нібыта распаўсюджваў напярэдадні 25 сакавіка агітацыйныя матэрыялы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Відэа размовы з міліцыянтамі тут


Усе навіны