Мілінкевіч: Апроч нас нашае жыццё ніхто не палепшыць (дадаліся фота і відэа)
Адбылася сустрэча лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Мазыра.
Больш гадзіны жыхары горада задавалі пытанні пра льготы, пенсіі, рэпрэсіі ў ВНУ, беларускую армію. Людзей цікавіла, як прымусіць улады бараніць інтарэсы грамадзянаў, што рабіць, каб не раслі кошты, пыталі пра Аляксандра Казуліна і тэлеканал Белсат. Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што беларускай эканоміцы патрэбны рэформы. Ён сказаў прысутным, што трэба быць актыўным у жыцці, што апроч іх саміх жыццё ніхто не палепшыць.
Людзі пыталіся таксама пра стасункі з Украінай, пра пабудову АЭС. Палітык паведаміў, што пабудова АЭС можа адбыцца толькі пасля рэферэндума і ўсеагульнага абмеркавання. Аляксандр Мілінкевіч заклікаў падпісаваць заявы адносна адмены пабудовы атамнай станцыі.
Падчас сустрэчы да палітыка некалькі разоў падыходзіў падпалкоўнік міліцыі і патрабаваў спыніць мерапрыемства. Пасля сустрэчы ён затрымаў аднаго з прысутных, матывуючы гэта тым, што той паказаў непрыстойны жэст. Аднак сведкі, якія стаялі побач, абурыліся такімі дзеяннямі супрацоўніка міліцыі і хлопца ўдалося адбіць.

Відэа тут
Усе навіны

