Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Арганізатары гродзенскіх сходаў запросяць дэпутатаў на сустрэчу з Мілінкевічам

31/03/08

У Гродне, Слоніме і Мастах (Гродзенская вобласць) 18-19 красавіка адбудуцца сходы жыхароў гэтых гарадоў з удзелам лідэра Руху “За Свабоду”, лаурэата прэміі Еўрапарламента імя А.Сахарава Аляксандра Мілінкевіча.

 

31 сакавіка групы грамадзянаў падалі ў мясцовыя выканаўчыя камітэты адпаведныя заяўкі на правядзенне сходаў грамадскасці. Тэма сустрэч грамадскасці з Аляксандрам Мілінкевічам – абмеркаванне актуальных сацыяльна-эканамічных праблем Беларусі і рэгіёна.

 

Паводле пададзеных заявак, у Гродне сход жыхароў горада з удзелам Аляксандра Мілінкевіча запланаваны на 16.30 у суботу 19 красавіка. Месцам сустрэчы заяўнікі абралі гарадскі Палац культуры тэкстыльшчыкаў. У Мастах сустрэча плануецца ў раённым доме культуры, 19 красавіка а 13.00. У Слоніме заяўнікі просяць дазволіць ім правядзенне схода грамадскасці ў раённым доме культуры, альбо ў кінатэатры “Мір” у пятніцу 18 красавіка ў 17.00.

 

У Мастах адным з арганізатараў сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з грамадскасцю з’яўляецца дэпутат Мастоўскага райсавета Дзмітрый Кухлей.

 

Ва ўсіх трох гарадах арганізатары маюць намер запрасіць на сустрэчы дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў ад гэтых гарадоў і дэпутатаў мясцовых саветаў.


Усе навіны