Дэмсілы падрыхтавалі прапановы ў ЦВК (дадалося відэа)
- Мы падрыхтавалі шэраг прапаноў, якія рэальна паспрыяюць дэмакратызацыі выбарчага працэса ў Беларусі, - адзначыў падчас прэсавай канферэнцыі АДС, прысвечанай правядзенню кампаніі "За свабодныя выбары", Віктар Карнеенка.
Па словах намесніка старшыні Руху “За Свабоду” Віктара Карнеенкі, зараз рыхтуецца суправаджальны ліст у Цэнтральны выбарчы камітэт.Копіі дакументаў падрыхтаваных для ЦВК будуць накіраваны ў пасольствы краін Савета Еўропы.
Як паведаміў намеснік старшыні Руху, прапануецца замацаваць у заканадаўстве мінімальныя гарантыі на ўдзел у фармуемых ўладамі выбарчых камісіях для ўсіх палітычных партый, якія ўдзельнічаюць у выбарах; зрабіць артыкулы Кодэкса не толькі прыгожымі дэкларацыямі; даць палітычным партыям і кандыдатам рэальную магчымасць праводзіць агітацыйную кампанію.
- Наша дзейнасць адкрытая і мы заклікаем усіх жадаючых далучацца да кампаніі, - паведаміў Віктар Карнеенка. Ён таксама адзначыў, што вельмі важнай падчас выбараў і перад імі з’яўляецца роля СМІ, дзейнасць якіх па асвятленні выбарчай кампаніі не павінна рэгламентавацца дзяржавай.
Відэафрагмент выступу Мілінкевіча тут
Усе навіны



