Актывістку з Гарадка хочуць звольніць
02/04/08
Актывістку Руху “За Свабоду” з Гарадка Алену Дайнэка папярэдзілі аб магчымым звальненні з працы.
Напрыканцы красавіка віцебскі святар Зміцер Грышан быў па сваіх справах у Гарадку. Убачыўшы нецвярозых хлопцаў каля інтэрната аграрна-тхэхнічнага каледжу, ён зайшоў з імі да выхавальніцы Алены Дайнэка і распачаў праводзіць размову аб граху ўжывання спіртнога.
Нечакана ў пакой увайшлі прадстаўнікі адміністрацыі каледжу, абурыліся прысутнасцю святара, і не слухаючы тлумачэнняў выхавальніцы, абвясцілі ёй вымову і папярэдзілі, што ўсё роўна знойдуць прычыну для яе звальнення.
Усе навіны

