Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Затрыманы на Дзень Волі актывіст Руху на свабодзе

02/04/08

Каля брамы ізалятара брэсцкага актывіста Канстанціна Балагуру сустракалі яго паплечнікі. Актывіст зазначае, што ўмовы ўтрымання і стаўленне да арыштаваных у ІЧУ Ленінскага раёна Брэста палепшыліся.

 

Актывіста Руху “За Свабоду” вызвалілі ў 8.30. Яго сустракалі сябры і паплечнікі. Па іх словах, настрой у Канстанціна добры, дух не зломлены.

 

– Утрыманне ў ізалятары і стаўленне аховы істотна палепшылася. Міліцыянты, можна сказаць, ставіліся з павагай і разуменнем. За час арышту мяне двойчы выводзілі на прагулкі, 2 разы дазволілі прыняць душ, дазвалялі карыстацца прымачом. Адзінае, што кармілі 2 разы на суткі, хаця прадугледжана трохразовае харчаванне. Ну і, канешне, не вельмі камфортна было знаходзіцца у асяродку бамжоў. Нас у камеры было 8 чалавек, – распавядае Канстанцін Балагура.

 

Нагадаем, Канстанціна Балагуру затрымалі 25 сакавіка, калі ён на ўласным аўто ехаў у бок Мінска, каб прыняць удзел у святкаванні Дня Волі. Супрацоўнікі ДАІ накіравалі машыну ў РАУС у сувязі падазрэннем, што нібыта на машыне перабіты нумары. Каля РАУС актывіст быў затрыманы. На яго склалі пратакол за тое, што ён нібыта брыдкасловіў у прысутнасці работнікаў міліцыі. Хлопца пакаралі 8 суткамі арышту.


Усе навіны