Цэнтрвыбаркам вывучыць прапановы АДС
Сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Беларусі Мікалай Лазавік лічыць канструктыўнымі прапановы Аб’яднаных дэмакратычных сіл па ўдасканаленні выбарчага працэсу. Пра гэта ён заявіў 7 красавіка ў інтэрв’ю БелаПАН.
Мікалай Лазавік паведаміў БелаПАН, што “павярхоўнае знаёмства з прапановамі дазваляе зрабіць вывад, што асноўная частка іх частка канструктыўная”.
- Гэта абсалютна мінімальныя прапановы, без якіх выбары нельга лічыць выбарамі, - адзначыў намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Віктар Карнеенка. –Самы важны крытэрый – гэта ўключэнне прадстаўнікоў дэмакратычных партый ў выбарчыя камісіі.
Нагадаем, Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы прапанавалі 6 праектаў пастаноў Цэнтрвыбаркама па ўдасканаленні выбарчага працэса. Галоўныя пытанні, якія там падымаюцца – гэта фармаванне выбарчых камісій, правы назіральнікаў, магчымасць весці агітацыйную кампанію.
Усе навіны



