Прыхільнікі Руху абаранілі гістарычную спадчыну (дадаліся фота)
Жыхары Мазыра дамагліся статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці для двухпавярховага цаглянага жылога дома, пабудаванага ў стылі мадэрн.
- Прапанова аб наданні дому №28 па вуліцы Ленінскай статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці была даслана ад першаснай суполкі таварыства па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ў Мазырскі райвыканкам і Міністэрства культуры больш чым два месяцы таму назад. Днямі быў атрыманы станоўчы адказ з Міністэрства культуры, падпісаны намеснікам міністра Уладзімірам Грыдзюшкам, - паведаміў старшыня суполкі, прыхільнік Руху “За Свабоду” Павал Наздра.
У адказе паведамляецца, што прапанова была разгледжана і ў выніку прынята рашэнне аб наданні будынку па вуліцы Ленінскай статуса нерухома-матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – помнік архітэктуры трэцяй катэгорыі.
Прапанова будзе вынесена на зацверджанне Савета Міністраў у адпаведнасці з п. 1 арт. 23 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь".

Так выглядаў будынак за Саветамі

Сучасны выгляд
Усе навіны

