Актывістку Маладога Фронту пакаралі штрафам
Суд Полацка прызнаў Кацярыну Салаўёву вінаватай у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі і пакараў актывістку штрафам у памеры 1 мільён 750 тысяч рублёў.
Судзя сп. Марозава прызнала моладзевую актывістку вінаватай паводле артыкула 193-1 Крымінальнага кодэксу (“дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”) аднак паменшыла прапанаванае пракурорам пакаранне ў 4 разы. Нагадаем, пракурор патрабаваў пакараць Кацярыну штрафам у памеры 200 базавых велічынь.
У сваім выступе адкават Аляксандар Галіеў падкрэсліваў, што дзеяньні, якія падпадаюць пад артыкул, па якім судзяць Салаўёву, не нясуць грамадзкай небяспекі. Ён адзначыў, што «Малады фронт» неаднаразова падаваў у Міністэрства юстыцыі дакумэнты на рэгістрацыю, але яму было адмоўлена.
Усе навіны


