Сустрэча каля “Максімуса”
24 красавіка адбудзецца сустрэча Мілінкевіча з мінчукамі.
Сустрэчу з людзьмі плануецца правесці ў мікрараёне Малінаўка каля галоўнага ўваходу ў гандлёвы цэнтр “Максімус”, што на Ясеніна, 76. Адпаведную заяўку ў Мінгарвыканкам падаў актывіст Руху “За Свабоду” Юрась Меляшкевіч.
– У жыхароў мікрараёна накапілася шмат пытанняў па татальнай адмене льгот, па сённяшняму стану медыцыны ў краіне, адукацыі, сітуацыі, якая склалася ў малым бізнесе. Людзей цікавіць за якія грошы і навошта збіраюцца будаваць беларускую АЭС. Калі на гэтыя пытанні не адказвае кіраўніцтва краіны, на іх мусяць даць адказ палітыкі. Таму мы і вырашылі запрасіць да нас лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча, – кажа Юрась Меляшкевіч.
Жыхары Мінска змогуць задаць свае пытанні вядомаму палітыку альбо распавесці пра тое, што іх хвалюе ад 18 да 19 гадзіны.
Усе навіны


